Дзіма Калдун збіраецца падтрымаць свайго брата на “Славянскім базары”

Сёлета на “Славянскім базары ў Віцебску” Беларусь будзе прадстаўляць брат вядомага артыста Дзмітрыя Калдуна – Георгій Калдун. На конкурсе ён спяе песню “Дзве душы” і легендарную мулявінскую “Малітву”. Дзіма спадзяецца, што зможа трапіць у Віцебск, каб падтрымаць брата. Пакуль жа яго клапоціць іншае – уласны ўдзел у “Еўрабачанні” у Фінляндыі. Ягоны полуфінал пройдзе 10 траўня, фінал – 12-га.

27 красавіка Калдуну зладзілі ўрачыстыя праводзіны ў сталічным “Рок-хаус кафе”, куды прыйшлі яго прыхільнікі і зоркі беларускай эстрады. На вечарынцы Дзіма прызнаўся, што стаміўся ад конкурснай песні, бо выконваў яе незлічоную колькасць разоў. Ён супакойвае сябе толькі тым, “што зараз яе спяю, але так добра, каб больш ужо не пець”.

Шанец на перамогу ў беларуса ёсць. Вядучыя музыкальныя крытыкі Скандынавіі, праслухаўшы 10 песень удзельнікаў конкурса, паставілі Беларусь на другое месца ў сваім рэйтынгу сімпатый. А ў Грэцыі кліп «Magic» круцяць па ТВ. Балгары ж ставяць песню рынгтонам на мабільнікі, паведамляюць «Белорусские н*и».

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ