Футбольны клуб “Віцебск” звольніў галоўнага трэнера А.Чарнышова

Кіраўніцтва футбольнага клуба “Віцебск” звольніла галоўнага трэнера Андрэя Чарнышова. “Белорусский футбол” паведамляе, што ён ужо з’ехаў з нашага горада ў Расію.

Выконваючым абавязкі галоўнага трэнера зараз прызначаны Юрый Канаплёў, які раней кіраваў дубліруючым саставам. У Віцебск з Італіі адмыслова прыляцеў самы знакаміты беларускі футбаліст у гісторыі Сяргей Алейнікаў, які вядзе перамовы з камандай. Хутчэй за ўсё, ён і заменіць Чарнышова.

Дасье: Андрэй Чарнышоў як футбаліст станавіўся чэмпіёнам Расіі, Аўстрыі, заваёўваў кубкі гэтых краін. Пасля трэніраваў моладзевую зборную Расіі, маскоўскі “Спартак” і “Дынама” (Тбілісі). ФК “Віцебск” адмовіўся ад ягоных паслуг, бо ў трох стартавых турах нацыянальнага чэмпіянату Беларусі клуб атрымаў тры паразы.

А.Чарнышоў узначаліў “Віцебск” у мінулым сезоне. А перад пачаткам сёлетняга меў грандыёзныя планы, паведамляюць інтэрнэт-крыніцы. С.Алейнікаў у сваю чаргу трэніраваў «Торпедо-ЗИЛ». Спартыўныя выданні пішуць, што таксама не вельмі ўдала.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ