Кошка забіла чалавека

Кошка ў салоне машыны стала прычынай цяжкага дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося ўчора, 29 красавіка, на трасе Крычаў – Орша – Лепель. Загінула дзяўчына-пасажырка.

Як паведаміла ўпраўленне ДАІ МУС, кошка ўскочыла на спіну дзяўчыне-кіроўцы. Тая спрабавала яе сагнаць, не спыняючы руху машыны. Атрымалася так, што на роўным участку дарогі аўто тройчы перавярнуLFBлася і з’ехала ў кювет. Адна з пасажырак загінула, астатнія пацярпелыя шпіталізаваны.

У сувязі з гэтым ДАІ нагадвае, што жывёл трэба перавозіць у спецыяльных кантэйнерах. Хаця... Ад няшчасных выпадкаў на дарозе, напэўна, не застрахаваны ніхто. Напрыклад, да аварыі могуць прывесці заляцеўшая ў адкрытае вакно пчала ці недакурак, які зваліўся на шафёрскае сядзенне. Прынамсі, пра такія смяротныя “недарэчнасці” узгадваюць вопытныя кіроўцы.

Паводле БелаПАН.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць