Эканомія паліва па-верхнядзьвінску: замест трактароў – дэльтапляны

Прафесiя дэльтапланерыста, магчыма, з'явiцца сёлета ў гаспадарках Верхнядзвiнскага раёна. Тут, паводле iнiцыятывы начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання райвыканкама Уладзiмiра Яраховiча, плануецца весцi хiмiчную апрацоўку пасеваў не трактарнымi апырсквальнiкамi, а з вышынi птушынага палёту мотадэльтапланамi.

Варта прыгадаць, што пiянерам гэтай справы на Вiцебшчыне яшчэ каля 20 гадоў таму быў неўтаймаваны наватар, тадышнi старшыня калгаса iмя Суворава Пастаўскага раёна Адольф Валодзька. Гэта ён асабiста распачаў хiмпраполку з дапамогай мотадэльтаплана. Праўда, зламаў нагу, але пачатак быў пакладзены. Час даказаў, што Валодзька меў рацыю: адзiн дэльтаплан здольны замянiць па вынiковасцi 20 колавых апырсквальнiкаў i апрацаваць 600 гектараў палеткаў, эканомячы палiва i гербiцыды.

Ужо напрыканцы вясны мяркуецца даставiць у раён з Украiны, дзе робяць мотадэльтапланы, два лятальных апараты. Спярша iх будуць абслугоўваць запрошаныя спецыялiсты, але потым плануецца наладзiць падрыхтоўку механiкаў i пiлотаў на месцы.

Паводле: “Народная воля”, “Наша ніва”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць