Штармавое папярэджанне на 1-2 траўня

1 траўня ўначы на паўночным усходзе, а днём у многіх раёнах Беларусі чакаецца бура. 2 траўня ноччу вятрыга захаваецца на ўсходзе краіны. 1?3 траўня па рэспубліцы будзе халоднае і няўстойлівае надвор’е. Тэмпература паветра ў начныя часы складзе ад 0 да мінус 5 градусаў.

Як паведамляе афіцыйны сайт Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 30 красавіка тэрыторыя Беларусі трапіла пад уплыў паўночнага цыклону, які перамяшчаецца са Скандынаўскага паўвострава на паўночны захад еўрапейскай часткі Расіі. Атмасферны фронт, які праходзіць цяпер цераз тэрыторыю краіны, сапсаваў надвор’е на большай частцы Беларусі прайшлі ападкі, у асноўным у выглядзе мокрага снегу, паведамляе БелаПАН.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць