У Наваполацку збіраюцца пасадзіць дэндрарый

У Наваполацку пачалі ажыццяўляць праграму “Гарадское дрэва”. Яна прымеркавана да 50-годдзя горада і будзе весціся напрацягу двух гадоў.

Плануецца, што да юбілею Наваполацка тут будзе створаны дэндрарый. Мясцовыя камунальшчыкі збіраюцца таксама добраўпарадкаваць чатыры скверы, парк і набярэжную Дзвіны. Пакуль жа пасадзілі больш за 2 тысячы дэкаратыўных кустарнікаў і амаль 200 дрэў.

Гэта каштаны і дробналіставыя ліпы. Апошнія дрэвы, на думку адмыслоўцаў, найбольш прыдатныя да ўмоў горада. Апроч традыцыйных кустоў у Наваполацку з’явіліся хваёвыя кустарнікі незвычайных формаў – у выглядзе калон і шара. А ў дварах жылых дамоў пасадзілі нізкія ёлачкі і кветкі.

Паводле БелТА.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць