2 / мая / 2007

    Глыбачане запрагуць каней

    02/5/07 •

    Як ужо паведамлялі “Народныя навіны Віцебска”, у Глыбокім прыдумалі новую экстрэмальную гульню – “Уладар сяла”. Яна стартуе 6 траўня, і ў ёй возьмуць удзел 10 сямей з Глыбоцкага раёна. І хоць конкурс у першую чаргу разлічаны на гараджан, у ім будуць спаборнічаць як жыхары горада, так і вяскоўцы. На першым этапе рэаліці-гульні ім трэба будзе […]

    У Полацку праходзіць выстава з калекцыі шведскага манарха

    02/5/07 •

    У Полацкай мастацкай галерэі праходзіць выстава сучаснай шведскай графікі. Частка прац, прадстаўленых на ёй, належыць Каралеўскай калекцыі графікі. Яе калісьці распачаў збіраць кароль Густаў IV Адольф (1882-1973 гады), а зараз зборам мастацкіх твораў займаецца сённяшні манарх Карл XVI Густаў.

    Ці стане крыж мемарыялам?

    02/5/07 •

    Сябры партыі БНФ, «Маладога Фронта» і ініцыятывы па стварэнні Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі 30 красавіка наведалі месцы пад Віцебскам, дзе, па сведчаннях мясцовых жыхароў, растрэльвалі людзей падчас сталінскіх рэпрэсій 1937-1941 гадоў. У прыватнасці, адным з такіх месцаў з’яўляецца крыж каля вёскі Вароны, што недалёка ад абласнога цэнтра.

    Школьнікі з Віцебска прымуць удзел ў Міжнародных Славянскіх чытаннях у Самары

    02/5/07 •

    У Самары (Расія) з 3 па 5 траўня пройдуць Міжнародныя Славянскія чытанні. У іх возьмуць удзел школьнікі з 34 навучальных устаноў Самары, а таксама дэлегацыі навучэнцаў з гарадоў-партнёраў – Віцебска, Гомеля, Стара-Загоры (Балгарыя), Днепрапятроўска (Украіна).

    Кім Брэйтбург будзе старшынём журы конкурса маладых выканаўцаў на “Славянскім базары”

    02/5/07 •

    Кампазітара Кім Брэйтбурга запрасілі сёлета ў Віцебск у якасці старшыні журы конкурса маладых выканаўцаў на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базары”.

    Чалавек-камень з Відзаў

    02/5/07 •

    У гарадзкім пасёлку Відзы, што на Браслаўшчыне, у шасьці кілямэтрах ад беларуска-літоўскай мяжы, жыве найстарэйшы ў Беларусі майстар-каменячос Мечыслаў Бэйнэр. Цяпер яму 70 гадоў. 40 зь іх вырабляе адмысловы скульптуры. У Відзах дый, увогуле, на Браслаўшчыне пра дзядзьку Мечыслава ведае кожны. Ягоныя творы літаральна перад вачыма. Па дарозе на Браслаў зь Відзаў – каменны мядзьведзь. […]

    Шоу «Танцы с учителями» проводится в СШ №3 Витебска

    02/5/07 •

    В витебской средней школе №3 с художественным уклоном проводится шоу «Танцы с учителями» по аналогу известной передачи «Танцы со звездами» телеканала «Россия», где выступают звезды кино, эстрады, театра и телевидения в паре с танцорами-профессионалами. Это первый подобный проект среди учебных заведений областного центра.

    Віцебск трапіў на рэспубліканскую Дошку гонару

    02/5/07 •

    У Мінску 1 траўня адкрылася абноўленая Дошка гонару. На яе занесены вобласці, раёны, гарады, раёны ў гарадах, прадпрыемствы Беларусі, якія дамагліся выканання асноўных паказчыкаў сацыянальна-эканамічнага развіцця. Віцебск трапіў на другое месца ў “намінацыі” сярод гарадоў і падзяліў яго з Гродна. Лепшым жа горадам краіны па выніках 2006 г. стаў Мозыр, а на трэцім месцы – […]