Школьнікі з Віцебска прымуць удзел ў Міжнародных Славянскіх чытаннях у Самары

У Самары (Расія) з 3 па 5 траўня пройдуць Міжнародныя Славянскія чытанні. У іх возьмуць удзел школьнікі з 34 навучальных устаноў Самары, а таксама дэлегацыі навучэнцаў з гарадоў-партнёраў – Віцебска, Гомеля, Стара-Загоры (Балгарыя), Днепрапятроўска (Украіна).
Славянскія чытанні праводзяцца па ініцыятыве СШ №132 Самары штогод напрацягу ўжо 11 гадоў. На іх запрашаюцца навукоўцы-славісты для ўдзелу ў экспертных радах. Для гасцей з гарадоў-партнёраў распрацоўваецца спецыяльная праграма візіту, дзякуючы якой замежныя школьнікі і выкладчыкі могуць азнаёміцца з адметнасцямі Самары. Таму, вярнуўшыся з гэтай вандроўкі, віцебскія школьнікі будуць ведаць ужо не толькі радок са знакамітай рускай народнай песні “Эх, Самара-городок, неспокойная я, успокой ты меня”...

Паводле Самара Сегодня

Меткі: ,

Чытайце яшчэ