У Віцебску абяруць лепшы інтэрнат

У Віцебску праходзіць гарадскі агляд-конкурс на лепшы інтэрнат сярод прадпрыемстваў і навучальных устаноў. Журы зверне ўвагу на бытавыя ўмовы пражывання, стан спартовых пакояў і пакояў для адпачынку, дзіцячых пляцовак і добраўпарадкаванасць тэрыторыяй побач з інтэрнатамі. Будзе ўлічвацца таксама тое, як працуюць рады інтэрнатаў і як праводзіцца інфармацыйна-выхаўваўчая праца.

З апошнім, здаецца, у кожным інтэрнаце ўсё ў парадку. Асабліва ж актывізуецца праца выхавацеляў перад выбарамі, калі людзям досыць навязліва “падказваюць”, за каго лепей прагаласаваць. 

Конкурс праводзіць аддзел па справах моладзі і абаронна-мабілізацыйнай працы Віцебскага гарвыканкама. Ягоныя вынікі падвядуць у чэрвені. Пераможцы атрымаюць прызы ад гарвыканкама і, як водзіцца ў нашай краіне, граматы. 


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць