Губернатар прапанаваў браць даўжнікоў на працу ў ЖЭУ

На нядаўнім паседжэнні аблвыканкама ягоны старшыня Уладзімір Андрэйчанка выказаў такую прапанову: браць на працу ў ЖЭУ тых людзей, якія маюць запазычанасці за жыллёва-камунальныя паслугі. І няхай сабе ў кошт пагашэння пазык мятуць, чысцяць, фарбуюць, садзяць кветкі і дрэвы. Прынамсі, так перадае словы губернатара абласная газета “Народнае слова”.

Усяго, як паведамляе выданне, запазычанасць насельніцтва за паслугі ЖКГ па дадзеных на 1 студзеня перавышала 8 мільярдаў рублёў. А на 1 красавіка ўжо стала болей яшчэ на 1,3 мільярды рублёў. Адключэнне ж неплацельшчыкаў ад святла, вады і іншых паслуг асаблівага эфекту не дае. І вось прыдумаў старшыня аблвыканкама новы захад у барацьбе... Ні мыццём, дык катаннем. 

Па ўсім бачна, што наш губернатар – чалавек арыгінальны, якому ўласціва сялянская практычнасць і кемлівасць. Напрыклад, у студзені ён прапанаваў яшчэ адну кардынальную меру: нядбайных бацькоў, якія п’юць і не займаюцца выхаваннем сваіх дзяцей, а таксама даўжнікоў за паслугі ЖКГ прыцягваць да грамадскіх прац. І, як паведамлялі на пачатку года афіцыйныя СМІ, у Віцебскай вобласці будзе 900 прадпрыемстваў, якія возьмуць на сябе абавязак прымаць на працу нядбайных бацькоў.   

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ