Латвія ацэньвае страты ад забруджвання Даўгавы ў 5 мільёнаў даляраў

3 траўня міністр акружаючага асяроддзя Латвіі Райманд Вейоніс у інтэрвію тэлеканалу LTV7 паведаміў, што цягам тыдню Латвія вызначыцца з памерам кампенсацыі, якую запатрабуе ў Беларусі ў сувязі з забруджваннем Даўгавы (Заходняй Дзвіны) нафтапрадуктамі з трубаправода Самара-Унеча-Вентспілс.

“На дадзены момант агульныя страты не вызначаныя, гэта будзе зроблена да 8-га траўня,— сказаў Вейоніс. — Агульныя страты складаюць прыкладна $5 000 000 — гэта ўключае шкоду прыродзе і ўсе нашы затраты, якія пайшлі на тое, каб сабраць нафтапрадукты. Якія трапілі ў Латвію”.

У той жа час, як паведамляе БелТА, расейская кампанія “Захад-Транснафтапрадукт” кампенсавала ўсе страты, якія панесла беларускае МНС пры ліквідацыі наступстваў аварыі на трубапровадзе Самара-Унеча-Вентспілс. Пра гэта заявіў міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Энвер Барыеў. Размова ідзе пра суму ў 130-150 мільёнаў беларускіх рублёў ( 60 000 — 70 000 даляраў ЗША). Аднак шкода нанесеная экалогіі пакуль не кампенсаваная.

Нагадаем, што 23 сакавіка 2007 г. у 18 гадзін, каля вёскі Быцэва Бешанкоўскага раёна Віцебскай вобласці адбылася аварыя на трубаправодзе Самара-Унеча-Вентспілс, у выніку якой вылілася 100 тон дызельнага паліва. Частка нафтапрадуктаў трапіла ў раку Ула, а праз яе — у Заходнюю Дзвіну (Даўгаву), што прывяло да забруджвання.


Меткі: , , , , , , ,

Падобнае

    Каментаваць