У Віцебску праходзяць спаборніцтвы сярод дапрызыўнікоў і прызыўнікоў на прызы губернатара

Сёння ў Цэнтральным спартыўным комплексе “Дынама” ў Віцебску адкрыліся штогадовыя спаборніцтвы сярод дапрызыўнікоў і прызыўнікоў “Абаронца Айчыны” на прызы старшыні аблвыканкама Уладзіміра Андрэйчанкі.

У спартакіядзе ўдзельнічаюць 27 каманд па чатыры чалавекі з Віцебска і ўсіх раёнаў вобласці. Яны выступаюць у двух узроставых групах – 15-16 гадоў і 17-18 гадоў – у наступных відах спорту: стральба, падцягванне на перакладзіне, плаванне, бег на 100 метраў і 3 тысячы метраў, кіданне гранаты.

Завершацца спаборніцтвы 5 траўня. Пераможцаў вызначаць сярод каманд і ў асабістым першынстве па кожным відзе і выніках мнагаборства. Затым з іх ліку сфарміруюць зборную каманду, якая прадставіць Віцебшчыну на рэспубліканскім турніры, паведамляе БелТА. 

Меткі: ,

Чытайце яшчэ