Ад Расіі на конкурс маладых выканаўцаў “Славянскага базара” прыедзе зямляк Білана

У Маскве прайшоў адборачны тур маладых расійскіх выканаўцаў на конкурс “Славянскі базар у Віцебску”. Журы пад старшынствам кампазітара Кіма Брэйтбурга праслухала 20 артыстаў. У выніку яно вырашыла “дабраславіць” на удзел у фестывалі Радзіёна Бабаяна і Ксенію Каламбацкую.

Як паведамляе сайт NEWSmusic.ru, Радзіён – пратэжэ і вучань спявачкі Ірыны Оціевай. Выпускнік вакальнай студыі “Фенікс” горада Майскага (адкуль родам Дзіма Білан). Зараз ён – студэнт першага курса Расійскай акадэміі імя Гнесіных. У музычных колах Радзіён Бабаян вядомы як Радзіён Роус. Разам са сваёй знакамітай настаўніцай працуе над запісам вакальных кампазіцый. Узнагароджаны ордэнам “Святой Сафіі “Вера, Надзея, Любоў”. Уладальнік “Залатога ордэна” ад мецэнатаў Расіі ў намінацыі “Адкрыццё 2007 года”. Лаўрэат міжнародных конкурсаў.

Ксенія Каламбацкая – асоба, па ўсім, менш вядомая на бяскрайніх прасторах Расіі. Жыве яна ў Астрахані. Выконвае “Гімн Астрахані”. Уладальніца Гран-пры на прыз мэра гэтага горада. Пераможца Усерасійскага конкурса артыстаў эстрады.

Як прыкмеціў сайт NEWSmusic.ru, ніхто з удзельнікаў адборачнага туру не здолеў здзівіць журы актуальным рэпертуарам. “Гучалі народныя, савецкія песні ад Давіда Тухманава да Віктара Рэзнікава. Ні аднаго хіта апошніх гадоў не прагучала зусім. Сцэнічныя паводзіны таксама пакінулі жадаць лепшага – традыцыі маларухавасці і грузнасці, якія засталіся з часоў эстрады савецкіх гадоў, квітнеюць сярод маладых людзей, якія імкунуцца трапіць на “Славянскі базар”, – піша расійскі музычны сайт.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ