Беларусь спыніла пастаўкі дызельнага паліва ў Латвію

Беларусь спыніла перакачку нафтапрадуктаў у Латвію па трубаправодзе Унеча-Венстспілс, з-за аварыі, якая адбылася сёння раніцай каля вёскі Бабаедва ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці.

“Трубаправод быў адразу аўтаматычна перакрыты. Мяркуемая прычына аварыі — расслаенне зварачнага шва... Да таго часу, пакуль яна не будзе ліквідаваная, пра пракачку няма размовы.” — заявіў прадстаўнік МЧС.

Ліквідацыяй прычыны займаецца ўладальнік трубаправода — расійская кампанія “Транснафтапрадукт”. Колькі гэта зойме часу пакуль невядома.

Пад час мінулагодняй праверкі на беларускім участку трубаправода было высветлена некалькі тысяч дэфектаў. 3500 з іх належала ліквідаваць у найхутчэйшы тэрмін.

Як паведамляецца пад час аварыі выцекла 5 тон дызельнага паліва, аднак радыё “Свабода”, са спасылкай на начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Васіля Чэкана, паведамляе пра 500 тон.


Меткі: , , , , ,

Падобнае

    Каментаваць