Нафтапровад Унеча-Вентспілс зноў прарвала

Сёння на нафтапровадзе Унеча-Вентспілс зноў адбыўся прарыў. Ён утварыўся каля вёскі Бабаедава Бешанковіцкага раёна, паблізу таго месца, дзе ў сёлета ў сакавіку адбылася падобная буйная аварыя з разлівам дызельнага паліва. Як паведаміў “Інтэрфакс” са спасылкай на міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Энвера Барыева, прарыў з’ўляецца лакальным, і з нафтапровада выцякла невялікая колькасць нафтапрадуктаў. На дадзены момант уцечку паліва лакалізавалі. Міністр запэўніў, што аварыя не нанясе цяжкіх наступстваў для навакольнага асяроддзя, і што “у рэкі нафтапрадукты не трапяць”.

“Радыё Свабода” прыводзіць інфармацыю, атрыманую ад начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Васіля Чэкана. Ён распавёў, што былі ўзведзеныя 9 запрудаў, каб нафтапрадукты не трапілі ў бліжэйшую рэчку Свячанку. Паводле спадара Чакана, каб гэта не зрабілі своечасова, магла б паўтарыцца сытуацыя з аварыяй 23-га сакавіка, калі паліва па вадзе трапіла ў Заходнюю Дзьвіну, і гэта прывяло да забруджвання водных артэрыяў ня толькi на тэрыторыi Беларусi, але й на тэрыторыi памежнай Латвii”, – паведамляе радыё.
Далей “Радыё Свабода” прыводзіць наступныя факты: “Паводле Васіля Чэкана, з нафтаправоду вылілася 500 тон паліва, паводле ацэнак іншых адмыслоўцаў – да тысячы тон. Гэта больш, чым было падчас мінулае аварыі. Сёньняшняя прарыў нафтаправоду здарыўся прыблізна за 8 кілямэтраў ад папярэдняга. Паводле начальніка Інспэкцыі аховы прыроды Бешанковіцкага раёну Дзьмітрыя Талстога, тэрміны ліквідацыі наступстваў дакладна вызначыць немагчыма. Наступствы мінулай аварыі таксама яшчэ цалкам не ліквідаваныя.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ