Помнік беларускай бульбіне

Калі палачане збіраюцца ўвекавечыць князя Усяслава Чарадзея, то ў Заслаўі (Мінская вобласць) плануюць усталяваць помнік беларускай бульбіне – галоўнаму нацыянальнаму прадукту. Ініцыятарам гэтага праекта выступіла газета “Рэспубліка”.

Мінскі райвыканкам і Міністэрства культуры Беларусі станоўча глядзяць на гэтае пытанне. Засталося ўзгадніць устаноўку помніка са спецыялістамі ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі. Калі чыноўнікі дадуць канчатковае “дабро”, то сярод мастакоў абвесцяць конкурс на лепшы праект помніка. 


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць