У Оршы забілі в’етнамца

Учора ў Оршы ў кватэры аднаго з жылых дамоў з нажавымі раненнямі цела быў знойдзены труп грамадзяніна В'етнама, 1964 года нараджэння.

Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі, падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў папярэдне ўстаноўлена, што злачынства ў сварцы здзейсніў 24-гадовы суайчыннік загінулага, жыхар Мінска, які на дадзены момант ужо затрыманы. Матывы злачынства высвятляюцца.

“Еўрапейскае радыё для Беларусі”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць