У Віцебску знойдзены боепрыпасы часоў апошняй сусветнай вайны

Цэлы арсенал боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай знайшлі напярэдадні Дня Перамогі ў Віцебску. Гранаты і выбухоўка захоўваліся ў кінутым без дагляду гаражы ў Першамайскім раёне.

Супрацоўнікі міліцыі ўчора, 6 траўня, канфіскавалі ў безгаспадарчым гаражы 917 патронаў рознага калібру, гранаты Ф-1 і РГ-42, а таксама тры самаробных узрыўных прыстасаванні і 24 ўзрывальнікі. Зараз устанаўліваецца, каму усё гэта “багацце” належыла, паведамляе БелаПАН са спасылкай на упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць