Віцебскія медыкі правядуць бясплатныя тэлефонныя кансультацыі

Віцебскія медыкі збіраюцца правесці акцыю, прымеркаваную да міжнароднага Дня сям’і, што адзначаецца 15 траўня. Яна будзе працягвацца пяць дзён – з 14 па 18 траўня. У гэтыя дні вядучыя спецыялісты абласных і гарадскіх медыцынскіх устаноў правядуць тэлефонныя кансультацыі па розных праблемах здароўя. Вас выслухае нават урач-генетык.

Дактары будуць працаваць па наступным раскладзе. 14 траўня па тэлефоне 22-24-71 вас выслухае педыятр. На наступны дзень можна тэлефанаваць гінеколагу (37-20-65) і псіхатэрапеўту-нарколагу (24-96-92). 16 траўня кансультуе спецыяліст па здаровым ладзе жыцця (37-02-95). А 17 траўня вы можаце задаць пытанні генетыку (37-63-24). Падчас акцыі званкі будуць прымацца з 13 да 16 гадзін.

18 траўня акцыю завершыць сустрэча з медыкамі ў Віцебскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, што знаходзіцца па вуліцы Леніна, 20. Пачатак а 17 гадзіне.      

Меткі: , , , , ,

Чытайце яшчэ