У Гарадоцкай райбальніцы ўпершыню на Віцебшчыне завядуць электронныя карты хворых

У Гарадоцкай раённай бальніцы ўпершыню ў Віцебскай вобласці створаць лакальную кампутарную праграму "Электронная карта хворых". А за цяжкімі пацыентамі тут будуць весці відэаназіранне. Між іншым, гэтая бальніца, якая зараз мае сучаснае дыягнастычнае і лячэбнае абсталяванне, яшчэ нядаўна была даўгабудам.

Яе будаўніцтва пачалося яшчэ ў 1991 годзе, затым на яго не было сродкаў, і толькі з 2005 года праца актывізавалася дзякуючы падтрымцы Мінздрава і фінансам з абласнога бюджэту. Зараз, як паведаміў начальнік упраўлення здравааховы Віцебскага аблвыканкама Валерый Хаджаеў, у нашым рэгіёне вырашылі адмовіцца ад будаўніцтва новых бальніц, а давесці да ладу даўгабуды ў райцэнтрах. Такім чынам у наступным годзе павінны здаць лякарню ў Міёрах, а ў 2009-2010 гадах - у Шаркаўшчыне.

Паводле БелТА.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць