“Золатам” заззяў і купал Свята-Георгіеўскага храма ў Віцебску

Як нядаўна паведамлялі “Народныя навіны Віцебска”, купал з нітрыд-тытанавым пакрыццём, якое імітуе пазалоту, устанавілі на Свята-Дабравешчанскай царкве, што знаходзіцца на набярэжнай Дзвіны на плошчы Тысячагоддзя. Убіраць у “золата” мясцовыя храмы апошнім часам у Віцебску стала модна. З такого ж матэрыялу зроблены адноўленыя купал і крыж Свята-Георгіеўскай царквы, якая стаіць недалёка ад гатэля “Лучоса”.

Нагадаем, што летась “золатам” заззялі таксама купалы Свята-Уваскрасенскай царквы побач з гарадской ратушай. Нітрыд-тытанавае пакрыццё больш трывалае да дажджу, снегу, сонца і можа служыць не менш, як паўстагоддзя.

А ў Свята-Георгіеўскай царкве думаюць не толькі пра знешнюю прыгажосць. Як распавёў адзін з прыхаджан гэтага храма, тут плануюць пабудаваць праваслаўную кавярню (падобная ўстанова будзе ў Віцебску першай), а таксама сталовую, дзе будуць харчавацца старыя і малазабяспечаныя людзі. Калі, канешне, на гэтыя праекты будзе дазвол мясцовых уладаў.               


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць