У Сянно на дзяржаўныя сродкі пабудавалі фітнэс-клуб

8 траўня ў Сянно адчыніўся фітнэс-клуб. Гэта першая ўстанова падобнага кшталту ў райцэнтры Віцебскай вобласці з насельніцтвам 8 000 чалавек.

Новы фітнэс-клуб мае трэнажорную залу, і залу для заняткаў шэйпінгам і аэробікай. У памяшканні быў зроблены еўра-рамонт, усталяваныя сучасныя душавыя кабінкі. Як паведамляе БелТА, на гэтыя мэты было скарыстана больш за 50 мільёнаў рублёў, а трэнажоры набылі за кошт спонсараў, якім прыйшлося ахвяраваць 7 мільёнамі рублёў дзеля добрай фізічнай формы жыхароў Сянно.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць