У Віцебску працягваюць руйнаваць астаткі сцен комплексу Свята-Мікалаеўскага сабора

Віцебск. На плошчы Свабоды працягваюцца земляныя працы. Фота Сержука СераброПрацягваюцца земляныя працы на плошчы Свабоды ў Віцебску. Сёння, нягледзячы на прадпісанне загадчыка аддзела культуры аблвыканкама Ніны Сулецкай спыніць усялякую дзейнасць на месцы, дзе раней стаяў комплекс будынкаў Свята-Мікалаеўскага сабора, катлаван значна пашырылі — ён сягае каля 7 метраў у даўжыню, 5 метраў у шырыню і мае глыбіню да 2 метраў.

Паводле слоў спадарыні Сулецкай, пракладку камунікацый на тэрыторыі плошчы Свабоды для будучага моладзевага забаўляльнага цэнтра замовіў "Віцебскводаканалу" гарадскі выканаўчы камітэт Віцебска. Аднак, паколькі працы адбываюцца на тэрыторыі, дзе могуць быць рэшткі пабудоў яшчэ з 12 стагодзьдзя, патрэбнае ўзгадненне інстытутам гісторыі Акадэміі навук. Выканаўцы такога дазволу не маюць, аб чым Ніна Сулецкая ды іншыя адказныя асобы склалі пратакол, засведчыўшы факты парушэння закону пра ахову гістарычнай спадчыны.

Парэшткі будынкаў, якія вымаюцца з-пад зямлі экскаватарамі вывозяцца ў не вядомым накірунку. Такім чынам знішчаюцца артэфакты, якія маюць бясспрэчную археалагічную каштоўнасць, і наносіцца непапраўныя страты гістарычным аб’ектам.

Віцебск. На плошчы Свабоды працягваюцца земляныя працы. Фота Сержука Серабро

Віцебск. На плошчы Свабоды працягваюцца земляныя працы. Фота Сержука Серабро

Віцебск. На плошчы Свабоды працягваюцца земляныя працы. Фота Сержука Серабро

Віцебск. На плошчы Свабоды працягваюцца земляныя працы. Фота Сержука Серабро


Меткі: , , , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. Избиратель К.  
      13/май/2007 у 16:58

      Які тэрмін даўніны па падобных злачынствах? Няўжо гэныя ідыёты лічаць, што абавязкова пазбегнуць пакараньня?

    2. Juras  
      22/май/2007 у 13:17 1

      Улада, якая не абіраецца, можа ўсё...

    Каментаваць