Няхай жыве наш бел-чырвона-белы сцяг

Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на ЛЭП пад Віцебскам. Фота Сержука Серабро“Няхай жыве наш бел-чырвона-белы сцяг! Мы пераможам! Мірон”— цыдулка з такім тэкстам была прымацаваная да бел-чырвона-белага сцяга, які Мірон вывесіў 14 траўня блізу 23:00 на высакавольтнай лініі электраперадачы на ўездзе ў Віцебск недалёка ад пасёлка Кіраўскі. Пра гэта Барыс Хамайда даведаўся з крыніц вартых даверу.
Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на ЛЭП пад Віцебскам. Фота Сержука Серабро
Сцяг замацаваны на дроце, які знаходзіцца пад напружаннем 110 000 вольт прыкладна пасярэдзіне паміж двума 30-метровымі апорамі ЛЭП.

Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на ЛЭП пад Віцебскам. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ