Астролаг-інвалід выйграў у “Суперлато” з дапамогай сваёй сістэмы

28-гадовы жыхар Оршы Дзмітрый Зуеў выйграў у “Суперлато” паўтара мільёны рублёў, скарыстаўшы уласную сістэму астралагічных ды нумералагічных ведаў. Дзмітрый Зуеў у Оршы – асоба вядомая. Больш як дзесяць год таму ён распрацаваў уласную сістэму – гібрыд нумералогіі з астралогіяй. Кола сузор’яў, згодна якому Зуеў вядзе свае разлікі, адрозніваецца ад задыякальнага. Там, акрамя традыцыйных знакаў, прысутнічаюць Вялікая Мадзведзіца, Змеяносец і Андрамеда. Спалучыўшы астралогію з фізікай, Дзмітрый стварыў яшчэ і альтэрнатыўны грыгарыянскаму каляндар.
Аб гэтым незвычайным чалавеку, які, дарэчы, з дзяцінства з’яўляецца інвалідам, неаднаразова пісала мясцовая прэса. А у студзені астралагічна-нумералагічная сітэма прынесла Дзмітрыю сапраўдныя грошы. На выйгрыш ён купіў камп’ютар.

Крыніцы: Еўрапейскае радыё для Беларусі, «Аршанская газета».


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць