Разбурэнне гістарычнай спадчыны Віцебска не спыняць

Прыкладны план колішняга размяшчэння езуіцкага кляштараі касцёла Святога Язэпа і цяперашнія працы на гэтай тэрыторыі15 траўня месца пракладкі каналізацыі на плошчы Свабоды, дзе раней стаяў езуіцкі кляштар і касцёл Святога Язэпа (пасля праваслаўны Свята-Мікалаеўскі сабор) наведала Вольга Ляўко — доктар гістарычных навук, якая курыруе гэтую тэрыторыю.

Яна сустрэлася з прадстаўнікамі “Віцебскводаканала” і фірмы, якая выконвае буравыя працы, і абмеркавала сітуацыю з парушэннем гістарычных і археалагічных каштоўнасцяў. Па словах сп. доктара гістарычных навук катлаван зроблены большы, чым было дамоўлена. Ніякіх сур’ёзных захадаў да спыненню працаў і пакаранню парушальнікаў яна не зрабіла, і ў хуткім часе пакінула месца правядзення працаў.

На цяперашні момант адна труба ўжо пракладзеная, і на вуліцы Леніна, праз Віцьбу ад плошчы Свабоды, усталяваны каналізацыйны калодзеж. “Народным навінам Віцебска” стала вядома, што працы будуць працягнутыя, каб злучыць гэтую трубу з магістраллю каналізацыі. Для гэтага на вуліцы Леніна ў раёне плошчы зробяць яшчэ адзін катлаван і зноў будуць бурыць у яго накірунку (гл. план). Пасля чаго на плошчы і вуліцы усталююць яшчэ два каналізацыйных калодзежы.

На жаль грамадскасць Віцебска не аказала шырокага супраціву вандалам, якія знішчаюць нашу гістарычную спадчыну. Ні адна з палітычных партыяў ці грамадскіх арганізацыяў горада не зрабіла захадаў па абароне археалагічных каштоўнасцяў. Таксама маўчаць каталіцкі касцёл і праваслаўная царква, чые культавыя будынкі стаялі некалі на гэтым месцы. Супраціў аказваюць адно паасобныя грамадзяне, аднак яны мала арганізаваныя і іх дзейнасць абмяжоўваецца дасланымі скаргамі і павязанымі на агароджу вакол катлавана чорнымі стужкамі.


Меткі: , , , , , , ,

Падобнае

    Каментаваць