У Віцебску правалілася частка тратуара на Кастрычніцкім мосце

Правал тратуара на Кастрычніцкім мосце. Фота Сержука СераброПасля навальніцы У Віцебску на Кастрычніцкім мосце праз Віцьбу правалілася частка брукаванага тратуара побач з тым месцам, дзе рабілі катлаван для злучэння дзюкера з магістральнай каналізацыяй. Месца ачэпленае, працуе аварыйная служба “Віцебскводаканала”, яны знімаюць плітку, якая засталася вакол правала, а таксама ўзразаюць асфальтавае пакрыццё побач.
«Віцебскводаканал» вядзе працы на месцы правала. Фота Сержука Серабро
Унізе, каля лесвіцы, якія вядуць з моста на бераг Віцьбы з пад апорнай сцяны фантанчыкам выбіваецца струмень вады. Яшчэ адзін струмень выцякае непасрэдна з пад прыступак. Два ручаі злучаюцца, падтопліваюць будынак Леніна, 33 (ацалелы будынак комплекса бернардзінскага кляштара) і бягуць у рэчку.
Струмень вады выбіваецца з пад апорнай сценкі. Фота Сержука Серабро
Па ўсім падобна, што пад час працаў па пракладцы дзюкера была пашкоджаная сістэма ліўнёвай каналізацыі, што ў час залевы прывяло да падмывання і правальвання участка тратуара на мосце. Магчыма гэта звязана з вібрацыяй пад час буравых працаў, бо на апорнай сцяне Кастрычніцкага моста ў гэтым месцы бачна трэшчына.

Трэшчына на апорнай сценцы Кастрычніцкага Моста. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , , , , , , , ,

Чытайце яшчэ