Міліцыянеры Беларусі і Расіі абмяркоўваюць праблему “Максімкі”

У Віцебску 17-18 траўня праходзіць аператыўнае пасяджэнне прадстаўнікоў органаў унутраных спраў памежных абласцей Беларусі і Расіі. Яны абмяркоўваюць праблемы выяўлення фактаў незаконнай вытворчасці, транспартыроўкі і рэалізацыі спіртаўтрымліваючай прадукцыі.

У нарадзе ўдзельнічаюць кіраўнікі падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі і барацьбы з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай, Бранскай, Смаленскай і Пскоўскай абласцей, а таксама начальнікі АУС памежных раёнаў. Беларускі бок ўзначальвае намеснік міністра ўнутраных спраў Віктар Філістовіч.  


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць