Сцяг у гонар Уладзіміра Плешчанкі

Мірон ушанаваў памяць Уладзімера Плешчанкі. фота Сержука СераброПозна ўвечары 18 траўня на рагу вуліц Праўды і Церашковай у Віцебску з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг з чорнай жалобнай стужкай. Ён лунаў на лініі электраперадач пад напругай прыкладна 110 тысяч вольт. Як распавёў мясцовы апазіцыянер Барыс Хамайда, да сцяга была прымацавана цыдулка з надпісам: “Да гадавіны смерці Уладзіміра Плешчанкі. Вечная памяць герою. Мірон”.

Мірон ушанаваў памяць Уладзімера Плешчанкі. фота Сержука Серабро Вядомы змагар і патрыёт, былы старшыня Віцебскай абласной арганізацыі КХП БНФ Уладзімір Рыгоравіч Плешчанка шмат гадоў жыў у доме №30 па вуліцы Церашковай. І таму невыпадкова, што нацыянальны штандар з жалобай па яму з’явіўся менавіта ў гэтым месцы. Б.Хамайда спадзяецца, што вуліцы Церашковай некалі нададуць імя У.Плешчанкі.

А ўдзень 19 траўня ў вёсцы Вароны пад Віцебскам адбудзецца афіцыйнае адкрыццё помніка змагару за незалежнасць Бацькаўшчыны. Нагадаем, што сродкі на помнік па ініцыятыве Хамайды сабралі жыхары абласнога цэнтра. На гранітнай пліце змешчаны выявы герба “Пагоня”, крыжа святой Еўфрасінні Полацкай і надпіс: “Не для сябе, а для Радзімы”. Аўтарам помніка з’яўляецца віцебскі мастак Ян Таўпыга.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    Каментаваць