Гайда на французкае кіно!

У віцебскім кінатэатры "Мір" 21 траўня распачаўся Тыдзень французскага кіно. Гледачоў чакаюць выкшталцоныя французкія меладрамы ды гісторыі кахання. Аматарам больш вострых адчуванняў прапануюць баевікі.

У гэтыя дні ў "Міры" можна пабачыць новыя стужкі французкіх рэжысёраў - "Сёстры ў сварцы", "Мары-Джо і два яе кахання", "Здрада", "Гадзюка ў кулаку", "Сланы бываюць нявернымі", "Я тут не для таго, каб мяня кахалі".

27 траўня ў кінатэатры чакаюць не толькі прыхільнікаў сінема, але і тых, хто ведае ці вучыць французскую мову. Для іх спецыяльна пакажуць фільм без пераклада. А дапамагла абласному "Кинавідэапракату" здзейсніць гэты цудоўны праект амбасада Францыі ў Беларусі.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі:

Чытайце яшчэ

2 каментарыя

  1. aliska  
    22/май/2007 у 23:15

    Шыкоўны фільм))“Я тут не для таго, каб мяня кахалі”.
    Вельмі цікавы гэты праэкт,шкада, што не досыць прапіараны,бо ў зале было толькі 4 чалавекі было.

  2. slon  
    23/май/2007 у 10:17 1

    а эта таму, што мяне з татай у горадзе не было : ) мы б 100пудова прыйшлі, і было б ужо 6 чалавек!!

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: