Цені невядомага Віцебска

На паштоўках і старонках альбомаў наш горад выглядае сімпатычным і рэспектабельным.  Турыстам абавязкова паказваюць ратушу і стары горад. Але мала хто з гараджан і гасцей горада заходзіў у двары, маленькія завулкі, якія таксама маюць сваю магічную прыцягальнасць. Паказаць адваротны бок горада было мэтай маладых фотамастакоў незалежнай студыі "I-ART". У мінулую нядзелю, у будынку Віцебскай епархіі адкрылася выстава "Цені горада".

 Сваё новае бачанне культурнай сталіцы прадставілі Васіль Малашанкаў, Аляксандр Веледзімовіч, Кацярына Смурага, Яўген Урублеўскі, Іна Сітковіч, Аляксандр Васьмерыкаў і Аляксей Усовіч. З творчым дэбютам фотастудыйцаў прыйшлі павіншаваць сябры, пісьменнікі і мастакі.

Аматары сучаснага светлапісьма маюць мажлівасць наведаць выставу на працягу трох тыдняў.

Арцём Арашонак, газета "Витебский проспект".


Меткі:

Падобнае

    1 каментар

    1. Juras  
      23/май/2007 у 9:29

      Выдатная інфармацыя! Шкада, што няма здымкаў пра фота. Серабро, папрацуй!

    Каментаваць