Каго канкрэтна пазбавілі льготаў?

Сёньня Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаньнях разгледзела й прыняла закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для паасобных катэгорыяў грамадзянаў”.
ІЛЬГОТЫ, ЯКІЯ СТРАЦІЛІ ПААСОБНЫЯ КАТЭГОРЫІ ГРАМАДЗЯНАЎ:

Вайскоўцы, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, фінансавых расьсьледаваньняў, злучэньняў па надзвычайных сытуацыях і іх сямейнікаў:
- бясплатнае прадстаўленьне лекаў
- бясплатны праезд у адпачынак

Былыя вязьні фашысцкіх канцлягераў, іншых месцаў прымусовага утрыманьня :
- бясплатныя лекі
- бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў
- бясплатны праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце

Навучэнцы, вэтэраны працы*, грамадзяне пры выкананьні службовых абавязкаў:
- 50-працэнтная зьніжка кошту праезду на пасажырскім транспарце

Вучні і студэнты :
- 50-працэнтная зьніжка на праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце
- 50-працэнтная зьніжка на праезд па краіне з 1 кастрычніка па 30 чэрвеня па суботах, нядзелях і сьвятах

Дзеці да трох гадоў:
- бясплатныя лекі

Дзеці-інваліды:
- 50-працэнтная зьніжка на праезд па краіне

Дзеці з тэрмінальнай стадыяй хранічнай ныркавай няздатнасьці:
- штогадовая грашовая кампэнсацыя выдаткаў на транспарт

Людзі, што перанесьлі прамянёвую хваробу і сталі інвалідамі 1-2 групаў у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС:
- бясплатныя лекі, выдаваныя на рэцэпты
- бясплатны праезд ад месца жыхарства да месца лячэньня
- 50-працэнтная зьніжка на аплату за паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі
- беспрацэнтная пазыка на будаўніцтва жытла з пагашэньнем 50 працэнтаў за кошт бюджэту.

Абмежаваная колькасьць катэгорыяў асобаў, якім прадстаўляюцца льготы па аплаце жыльлёва-камунальных паслугаў, мэдычных і паслугаў сувязі.

Большасьці існуючых сёньня льготаў пазбаўляюцца чальцы сем’яў ільготніка, асабліва па аплаце жыльлёва-камунальных паслугаў і паслугаў сувязі.
______________________
* У Беларусі вэтэранамі працы з’яўляюцца асобы , якія маюць працоўны стаж прынамсі 30 гадоў для мужчын і прынамсі 25 гадоў для жанчын, якія дасягнулі ўзросту, які дае права на пэнсію на агульных падставах. Сёньня ў Беларусі 2.5 мільёна пэнсіянэраў, зь іх 2.15 мільёна маюць статус вэтэранаў працы.

Радыё "Свабода"


Падобнае

    2 каментарыя

    1. MN  
      24/май/2007 у 6:41

      Во Франции прошло бы 10 революций и все было бы сожжено. получи они такой список отмены льгот

    2. Александр  
      20/снежань/2007 у 2:31 1

      Сам сказал, сам сделал,а гдеж тогда наша демократия? Почему не провели референдум??? Или для этого нет необходимости... Народ может быть понял и сделал бы сам свой выбор.Даааааааа слов нет.

    Каментаваць