КДЦ “Віцебск” запрашае на “Вясенні баль”

Сёння ў КДЦ “Віцебск” адбудзецца “Вясенні баль”, у якім прымуць удзел 12 мастацкіх і творчых калектываў культурна-дзелавога цэнтра. Падобнае мерапрыемства, калі разам адначасова збяруцца столькі калектываў, якія дзейнічаюць пры гэтай установе, адбудзецца ў абласным цэнтры ўпершыню. І хоць вы не Папялушка і няма ў вас карэты і дапамогі добрай чараўніцы, але на баль збірайцеся! Пачатак а 19-ай.  

Сярод тых, хто запрошаны на баль, такія вядомыя калектывы як тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі Дзіяны Юрчанка, узорны харэаграфічны ансамбль «Зорька», узорны ансамбль бальнага танца «Фэст», ансамбль вакалістаў «Резонанс», вакальны ансамбль «Калинка». Гледачоў таксама чакае сустрэча з ВІА «Провинция» і народным камерным хорам, танцорамі студыі «Брейк-данс» і студыі ўсходняга танца «Шелест шелка», юнымі талентамі школы ранняга развіцця «Гулливер».

На “Вясенні баль” таксама прыйдуць клуб гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн», імідж-студыі «Person», а таксама нядаўна створаны моладзевы  тэатр «Колесо».

Меткі: ,

Чытайце яшчэ