У Лепелі ўсталявалі валун, на якім выбіта дата першага ўспаміну пра горад

У цэнтральным парку Лепеля ўсталявалі амаль 10-тонны камень-валун, на якім выбіта дата першага ўспаміну пра горад – 1439 г. Можна ганарыцца, што невялічкі райцэнтр на Віцебшчыне, якім некалі валодаў выбітны палітычны і дзяржаўны дзяч Леў Сапега, мае цяпер такі мемарыяльны знак, ды яшчэ зроблены са старажытнага  прыроднага матэрыялу.

Надпіс “1439 г (затым выява хрысціянскага крыжа) першы ўспамін пра Лепель” высек на валуне мясцовы мастак, выкладчык дзіцячай школы мастацтваў Іван Будзіч. А з’явіўся гэты знак у парку па ініцыятыве старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Місюры.  Часам бывае, што і дэпутаты пры сённяшняй уладзе нешта карыснае робяць...

Па матэрыялах газеты “Народнае слова”. 


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць