Куды варта схадзіць заўтра, 27 траўня: выстава сабак, “Шрэк-3, “Лялька”

У нядзелю, 27 траўня, у Беларускім тэатры “Лялька” адбудзецца ўрачыстае закрыццё тэатральнага сезона. Артысты славутага калектыву пакажуць казку “Брэменскія музыкі”. Маленікім гледачам і іх бацькам таксама прапануюць паўдзельнічаць у разнастайных гульнях, конкурсах, танцах. Яшчэ ў тэатры пройдзе канцэрт самадзейных мастацкіх калетываў. Пачатак а 11-ай.

У кінатэатры “Мір” зараз дэманструюць суперпапулярны мультфільм для ўсёй сям’і “Шрэк-3”. Сеансы – 12.00, 13.30, 15.10, 16.50, 18.40.

А ў КДЦ “Віцебск” 27 траўня пройдзе рэспубліканская выстава сабак, якую арганізавала грамадскае аб’яднанне “Віцебскі клуб сабакаводства “Кінолаг”. Пачатак у 10.30.  


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць