На Віцебшчыне пройдзе “Рэспубліканская спартыкіяда школьнікаў-2007”

Падчас летніх вакацый – з 11 па 21 чэрвеня – на Віцебшчыне пройдзе “Рэспубліканская спартыкіяда школьнікаў-2007”. Больш за 2000 юных атлетаў з усёй краіны будуць спаборнічаць у 18-ці алімпійскіх відах спорту.

Асноўныя мерапрыемствы спартакіяды адбудуцца ў Віцебску – у ЦСК, Лядовым палацы, спорткомплексах “Лакаматыў”, “Віцязь”, “Вістан”, а таксама ў ветакадэміі, Палацы творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна, Палацы спорту “Камасамолец”, СДЮШАР №2 і №4. На базе гэтых аб’ектаў пройдуць спаборніцтвы па лёгкай і цяжкай атлетыцы, плаванні, боксе, вольнай і грэка-рымскай барацьбе, акрабатыцы, баскетболу, валейболу, настольным тэнісе, скачках на батуце, шахматах.

У межах спартакіяды ў Оршы адбудуцца спаборніцтвы па самба і веласпорце. А ў Полацк прыедуць тыя, хто займаецца дзюдо. Наваполацк сустрэне юных гімнастаў і гімнастак.

Меткі:

Чытайце яшчэ