“Браслаўскія зарніцы” завершацца феерверкам

У Браславе 3 чэрвеня пройдзе свята традыцыйнай культуры. Яно называецца “Браслаўскія зарніцы” і адбудзецца ў гэтым прыгожым гарадку ўжо ў саракавы раз. Адкрыецца свята... на гарадскім пляжы.

Затым шматлікія музычныя калектывы пройдуць шэсцем да лесапарку “Леснічоўка”, дзе адбудзецца гала-канцэрт. Павіншаваць браслаўчан прыедуць госці з розных куткоў Беларусі, а таксама Латвіі: народны ансамбль “Лявоніха”, духавы аркестр унутраных войскаў МУС з Мінска, народныя калектывы з Лепеля, Докшыц, Полацка, творчыя калектывы цэнтра беларускай культуры “Уздым” з Даўгаўпілса.

На свяце будуць кірмаш, “Горад майстроў”, “Планета забаў” для дзяцей, спартовыя спаборніцтвы. А завершацца “Браслаўскія зарніцы” феерверкам на Замкавай гары. 

Паводле абласной газеты “Народнае слова”.

Меткі:

Чытайце яшчэ