Марына Раманоўская прывезла прэмію Дзягілеўскага конкурса ў Віцебск

Дырэктар культурна-дзелавога цэнтра «Віцебск» Марына Раманоўская стала лаўрэатам «Прэміі Дзягілева» за 2007 г. на Міжнародным фестывале «Дзягілеўскія сезоны: Перм – Пецярбург – Парыж» ў намінацыі «За ўклад у развіццё сучаснай харэаграфіі».

Фестываль адбыўся 15-23 мая ў Пярмі на базе тэатра оперы і балета імя П. І. Чайкоўскага. Конкурс на лепшы прадзюсэрскі праэкт у сферы культуры і мастацтва прахадзіў у рамках фестываля і быў накіраваны на развіццё прадзюсэрскай дзейнасці ў сферы культуры, традыцыі якой былі закладзены знакамітым дзеячом рускай культуры Сяргеем Дзягілевым.

Журы, у складзе якога былі Генадзь Дадамян – прафесар Расійскай акадэміі тэатральнага мастацтва, рэктар Вышэйшай школы дзеячаў сцэнічных мастацтваў (старшыня журы); Давід Смялянскі – генеральны дырэктар Расійскага тэатральнага агенцтва, кандыдат мастацтвазнаўства; Георгій Ісаакян – мастацкі кіраўнік Пермскага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя П. І. Чайкоўскага; Юрый Арлоў – прафесар, доктар мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў РФ, заведуючы кафедрай мэнеджмэнта РАТМ; Аляксандр Калатурскі – прэзідэнт Асацыацыі дырэктароў канцэртных арганізацый Расіі; Марына Андрэйкіна – дацэнт кафедры мэнеджмэнта сцэнічных мастацтваў, высока ацаніла ролю віцебскага фестывалю сучаснай харэаграфіі, на якім, па іх меркаванню, “вырасла ўся эліта сучаснай харэаграфіі Расіі”. Марына Раманоўская, аўтар ідэі віцебскага фестывалю сучаснай харэаграфіі, ўзнагароджаная бронзавай статуэткай С. Дзягілева і прэміяй памерам у $1000.

“Хаця прэмія ўручана асабіста мне, гэта вынік вялізнай працы ўсяго нашага калектыву, пры падтрымцы дзяржаўных структур”, – кажа Марына Раманоўская.

Калектыў “Народных навінаў Віцебска” віншуе Марыну Генадзеўну і жадае ёй новых творчых палётаў.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    Каментаваць