Дэмаграфічная сытуацыя на Докшыччыне

На старонках газет усё часцей і часцей з'яўляюцца заявы аб складанай дэмаграфічнай сітуацыі ў нашай краіне. Між тым, летась упершыню за апошнія гады назіралася павелічэнне нараджальнасці і памяншэнне смяротнасці.

На пачатку сакавіка гэтага года ў Беларусі пражывала 9 мільёнаў 708.3 тысячы чалавек. А за два першыя месяцы бягучага года нарадзілася на 1,4 тысячы дзетак больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, а смяротнасць паменшылася на 1,8 тысячы чалавек. Але нельга гаварыць аб хаця б частковым вырашэнні дэмаграфічнай праблемы, сцвярджэнні ж навукоўцаў увогуле жахлівыя. Калі тэндэнцыя, якая існуе (высокая смяротнасць, нізкая нараджальнасць і працягласць жыцця, а разам з тым і адмоўнае сальда міграцыі) не будзе зменена, тэмпы змяншэння колькасці насельніцтва будуць толькі яшчэ больш узрастаць.
А якая сітуацыя ў нашым раёне склалася ў сакавіку – красавіку?
Зарэгістравана шлюбаў – 7, што на 2 больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2006 г. Нарадзілася новых жыхароў – 18, што на 7 больш, у параўнанні з сакавіком 2006 г.;
Зарэгістравана смяротных выпадкаў – 63, што на 13 больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2006 г. Красавік больш “парадаваў”: зарэгістравана шлюбаў 29, што на 12 больш, чым у 2006 г., нарадзілася – 21 дзіця, што на 6 больш, чым у 2006 г., зарэгістравана смяротных выпадкаў 56, на 2 менш, чым у мінулым годзе.
Першае месца сярод прычын смяротнасці займаюць захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, другое – траўмы і атручванні, трэцяе – новаўтварэнні. А падмуркам усяму гэтаму служыць часта нездаровы лад жыцця. Дык каму робім горш, чарговы раз дастаючы цыгарэту і працягваючы руку да чаркі?
"Родныя вытокі"

Меткі: ,

Чытайце яшчэ