Канферэнцыя “Праблемы ўрачэбнай этыкі у сучасным свеце”

Віцебскі біскуп Уладзіслаў Блін (справа) запрае гасцей на канферэнцыю. Фота Сержука СераброУ Віцебску ў памяшканні Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта прайшла ІІ Міжнародная медыцынская канферэнцыя “Праблемы ўрачэбнай этыкі у сучасным свеце”. Сярод іншых у ёй узялі ўдзел Старшыня Папскай Рады па душпастырстве службы аховы здароўя кардынал Хав’ер Ласано Барраган, Віцебскі біскуп Уладзіслаў Блін і апостальскі візітатар для беларусаў грэка-каталікоў архімандрыт Сяргей Гаек.

Накірункамі канферэнцыі сталі: біяэтыка ў сучаснай медыцыне, прафілактыка алкагалізму і наркаманіі ў сучасных умовах, «культура жыцця» супраць «культуры смерці» — духоўныя аспекты барацьбы з абортамі і эўтаназіяй, сучасная фармакатэрапія і паляпшэнне якасці жыцця хворага чалавека.
Кардынал Хав’ер Ласано Барраган прэзентую сваю кнігу “Метабіаэтыка і біамедыцына”. Фота Сержука Серабро
Распачаў канферэнцыю кардынал Хав’ер Ласано Барраган прэзентацыяй сваёй кнігі “Метабіаэтыка і біамедыцына” і экскурсам у гісторыю і філасофію біаэтыкі. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел спецыялісты-медыкі і прадстаўнікі духавенства з Беларусі, Ватыкану, Украіны, Расіі, Польшчы, Латвіі, Літвы, Чэхіі, Харватыі і іншых краінаў.
Архімандрыт Сяргей Гаек (другі справа) і кардынал Хав’ер Ласано Барраган (трэці справа) сярод прадстаўнікоў Грэка-Каталіцкай і Рыма-Каталіцкай Цэркваў. Фота Сержука Серабро
Упершыню з канферэнцыя “Праблемы ўрачэбнай этыкі у сучасным свеце” прайшла ў 4 ліпеня 2005 году з ініцыятывы і па дабраслаўленню Віцебскага біскупа Рымскай Каталіцкай Царквы Уладзіслава Бліна. І святары, і медыкі падкрэсліваюць, што з развіццём сучасных тэхналогій (генетычнае маніпуляванне, эмбрыанальная хірургія, трансплантацыя органаў і г.д.) этычныя і прававыя праблемы ў медыцыне стаяцьяк ніколі востра.

Меткі: , , , , , , , , ,

Чытайце яшчэ