Віцяблянка прыме ўдзел у фінале конкурса “Песня для Еўрабачання”

12-гадовая віцяблянка Серафіма Кузняцова ўвайшла ў дзесятку фіналістаў рэспубліканскага конкурсу “Песня для Еўрабачання”.

8 чэрвеня кампетэнтнае журы пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Васіля Раінчыка абрала дзесяць лепшых песень. Акрая віцебскай дзяўчынкі ў фінал трапілі прадстаўнікі Мінска і Гомельскай вобласці. Па правілах конкурсу аўтарам павінна было быць не менш 10 і не больш 15 гадоў, і яны павінны былі прадставіць песню з вершаў на беларускай ці рускай мове і музыкі, якія ніколі публічна не выконваліся.

Для Серафімы Кузняцовай гэта не першая творчая пермога — у мінулым годзе на конкурсе “Open Belarus-2006” яна заняла 2-е месца ў сваёй намінацыі. Рэдакцыя “Народных навінаў Віцебска” віншуе зямлячку і жадае творчых поспехаў.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ