Таццяна Севярынец проста у судзе выйшла з прафсаюза

Сёння суд Першамайскага раёну Віцебска працягвае разгляд справы па зыску Таццяны Севярынец аб аднаўленні на працы. Падчас судовага пасяджэння спадарыня Севярынец зрабіла заяву аб выхадзе з афіцыйнага прафсаюза. Паводле Таццяны Севярынец, яна была сябрам прафсаюза работнікаў адукацыі цягам 36 гадоў, і увесь гэты час была упэўнена, што прафсаюз мае сваёй мэтай абарону працоўных. Аднак кіраўніцтва школьнага прафкома у працоўным канфлікце стала на бок адміністрацыі, нягледзячы нават на тое, што юрыст абласнога аб’яднання прафсаюзаў падрымаў патрабаванні спадарыні Севярынец. Таццяна Севярынец мае намер уступіць у “Свабодныя прафсаюзы” і спадзяецца, што гэтае грамадскае аб’яднанне абароніць яе.

Крыніца: Еўрапейскае радыё для Беларусі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ