Аршанскія ўлады збіраюцца знесці будынак «выканкама» XVIII стагоддзя

Улады горада Орша Віцебскай вобласці збіраюцца знесці два старажытныя двухпавярховыя будынкі па Мінскай вуліцы.

Калісьці яны ахоўваліся законам, але некалькі гадоў таму гэтай абароны былі пазбаўлены. Афіцыйна лічыцца, што будынкам каля 100 гадоў, аднак аршанскі гісторык Юрась Копцік лічыць інакш:

«У мяне ёсць дакументы, якія адносяць будынкі да апошняй чвэрці XVIII стагоддзя... Ёсць публікацыі, доследы гісторыкаў архітэктуры».

Сапраўды, існуе дакумент, які пацвярджае, што ў адным з будынкаў у канцы XVIII стагоддзя змяшчалася гарадская адміністрацыя, тагачасны «выканкам».

Знішчэнне помнікаў архітэктуры адбываецца ў рамках масштабнай падрыхтоўкі да фестывалю «Дажынкі-2008», які адбудзецца ў Оршы. Юрась Копцік працягвае:

«А вось на гэтыя дамы, каб адрамантаваць, сродкаў няма. Адміністрацыя вырашыла, што танней будзе іх знесці».

Паводле словаў Копціка, мясцовая інтэлігенцыя маўчыць, бо баіцца страціць працу.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ