На “Басовішчы-2007” – гурты з Менску, Полацку і Наваполацку

Вылучаныя дзесяць гуртоў, якія прымуць удзел у конкурсе маладых камандаў на фестывалі “Басовішча” ў Польшчы 20-21 ліпеня.

Сярод іх адзін гурт – Lilith зь Менску – набраў найбольшае чысло галасоў пад час інтэрнэт-галасаваньня. Астатнія дзевяць удзельнікаў: Фляўс і Кляйн (Наваполацак), Indra (Полацак), РоСтра, SKA!RB, Sok, Termin X, Unia, Weeping Twilight, ZigZag (усе Менск) – абраныя журы па выніках канцэрту «Адборышча-2007», што адбыўся 15-16 чэрвеня ў Менску. У “запасе” апынуліся магілёўская Заточка і менскі Spital. Пераможца конкурсу маладых гуртоў атрымае права бясплатнага запісу альбому ў Польшчы.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць