Зюзя Паазерскі зменіць месца жыхарства

Герой беларускага фальклору, бліжэйшы сваяк Дзеда Мароза Зюзя Паазерскі, што жыве у лясах Пастаўшчыны, у самым хуткім часе плануе змяніць месца жыхарства. Ён пераедзе з лясной гаспадаркі "Пруднікі" бліжэй да райцэнтра, і турысты змогуць наведаць яго ў новай камфартабельнай рэзідэнцыі. Гэта дазволіць арганізоўваць святочныя прадстаўленні для большай колькасці экскурсантаў, а у перспектыве наведаць Зюзю Паазерскага можна будзе не толькі на Каляды, але й круглы год.
Аднадзённы зімовы турыстычны маршрут "У гасцях у Зюзі Паазерскага" карыстаецца вялікай папулярнасцю на Віцебшчыне. Асабліва цікавяцца жыццём "беларускага Дзеда Мароза" турысты малодшага школьнага ўзросту. Гасцей у сядзібе Зюзі Паазерскага частуюць гарачым чаем з блінамі, з імі водзяць карагоды, гуляюць у гульні.
Па словах дырэктара Пастаўскага цэнтру турыстычных паслуг Ягора Шушкевіча, зімой 2005-06 гадоў арыгінальнае тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам Зюзі Паазерскага паглядзелі каля 1,2 тысяч чалавек, а сёлета ўзімку – яшчэ ў два разы болей.
Па матэр'ялах прэсы.


Меткі: ,

Падобнае

    3 каментарыя

    1. Dzjadulja  
      29/Кастрычнік/2009 у 17:43

      Крупный арсенал боеприпасов советских времен уничтожен в Поставском районе: поставский бизнесмен расстрелял своего партнера.
      🙂

    2. Сухэ-Батор  
      29/Кастрычнік/2009 у 18:52 1

      Намекаешь, что след Зюзи?

    3. Зюзя Паазерскі зменіць месца жыхарства « Витебский форум 2.0  
      21/май/2012 у 16:23 2

      [...] Зюзя Паазерскі зменіць месца жыхарства Опубликовано 2 года назад # [...]

    Trackbacks

    1. Зюзя Паазерскі зменіць месца жыхарства « Витебский форум 2.0

    Каментаваць