Адкрыўся фестываль «Magnificat 2007»

21 чэрвеня 2007 г. у вёсцы Удзела на Глыбоччыне адбылося ўрачыстае адкрыццё ІІІ Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлевізійных праграм «Magnificat 2007».

Напачатку госці і ўдзельнікі фестывалю наведалі музей, прысвечаны святому Максімільяну Марыі Кольбэ, пасля чаго ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ўрачыстая святая Імша, якую цэлебравалі Апостальскі Нунцый у Беларусі Арцыбіскуп Марцін Відавіч, Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч, Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка і Віцебскі біскуп Уладзіслаў Блін.

Каля помніка святому Максіміліяну Кольбэ — традыцыйны кадр з «кінахлапушкай». ІІІ Міжнародны фестываль «Magnificat» адкрыты.

На адкрыцці фестывалю — пазаконкурсная стужка «Чары прыроды». Як распавёў Старшыня фестывалю сп. Юры Гарулёў, кардынал Казімір Свёнтэк стварыў гэтую карціну, калі быў ксяндзом на Палессі. Фільм зняты на 8 мм стужку і агучаны самімі аўтарам.

Пасля конкурснага паказу тэлепраграмы «Лёс чалавека. Ксёндз Казімір Жыліс» і харвацкай стужкі «Шляхамі памяці» фестываль працягнецца ў Глыбокім.

Прэс-служба фестывалю.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць