Памёр адзін з першых ліквідатараў аварыі на ЧАЭС

У Віцебску на 60-м годзе жыцця памёр адзін з заснавальнікаў грамадзкага аб’яднання “Ліквідатар”, інвалід Чарнобылю Мікалай Шынкоўскі.

Як паведаміў “Свабодзе” старшыня аб’яднання Аляксандар Ваўчанін, вайсковы медык Шынкоўскі ўдзельнічаў у ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС з 2 траўня 1986 году. Ён быў камандзірам асобай вайсковай медычнай роты.

19 траўня 2007 году чарнобыльскі актывіст удзельнічаў ва ўстаноўчым з’ездзе, на якім вырашылі стварыць грамадзкае аб’яднанне ліквідатараў.

У выступе на з’ездзе Шынкоўскі выказаў пратэст супраць плануемага скасавання чарнобыльскіх ільготаў. “Гэта трагедыя народу”, — гаварыў віцебскі чарнобылец.

Радыё "Свабода"


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць