Узбуджана крымінальная справа супраць дырэктара Бярэзінскага біясфернага запаведніка

Дырэктара Бярэзінскага біясфернага запаведніка вінавацяць у тым, што ён дазволіў правядзенне палявання ў запаведніку ў забаронены для гэтага час. Шкода ад яго дзеянняў ацэньваецца ў памерах 20,5 мільёнаў рублёў.

Нядаўна за падобныя злачынствы на 10 гадоў зняволення быў асуджаны былы дырэктар Нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры". Таксама былі асуджаныя на 6 гадоў зняволення былы начальнік аддзела аховы жывёльнага свету, вадаёмаў і паляўнічай гаспадаркі і на 4 гады зняволення былы галоўны бухгалтар парку. Суд пастанавіў, што іх дзеянні нанеслі дзяржаве шкоду у памерах каля 1 мільярда беларускіх рублёў.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ