Аляксандра Казуліна збілі у калоніі

Як паведамляе Еўрапейскае радыё для Беларусі са спасылкай на былога палітвязня і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Скрабца, экс-кандыдата у прэзідэнты Аляксандра Казуліна, які адбывае пакаранне у калоніі пад Віцебскам, збіў ахоўнік. Паводле спадара Скрабца, якому паведамілі аб здарэнні знаёмыя з ліку зняволеных, афіцэр, што узначальвае атрад аховы, абразіў Казуліна. Калі Казулін адказаў на абразу у жорсткай форме, ахоўнік накінуўся на яго і біў, пакуль іншыя зняволеныя яго не адцягнулі. Як паведамляе Еўрарадыё, Казулін падаў пісьмовае патрабаванне разабрацца у інцыдэнце, але справу спынілі.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць