Віцебск пазбавіўся аднаго з сімвалаў таталітарызму

Дэмантаж стэлы з сярпом і молатам на пл. Свабоды ў Віцебску. Фота Сержука Серабро28 чэрвеня на плошчы Свабоды ў Віцебску дэмантавалі стэлу з выявай савецкіх сімвалаў — сярпа і молата. Гэтае “ўпрыгожанне” прастаяла ў цэнтры горада не адно дзесяцігоддзе.

Сёння рабочыя спачатку знялі і вывезлі выяву рабоча-сялянскай еднасці, а потым, пры дапамозе бензапілы і аўтагену дэмантавалі каркас стэлы. Знутры спаруда, зрэшты як і ўсё савецкае, аказалася трухлявай. Мінакі нават дзівіліся, як яна так доўга пратрымалася, бо зробленая была з ДВП, металічных вугалкоў і абабітая бляхай.

Па звестках з крыніц вартых даверу на месцы стэлы Віцебская епархія плануе ўсталяваць памятны крыж пра зруйнаваны Свята-Мікалаеўскі сабор. Праект шасціканцовага крыжу на пастаменце ўжо выканалі дызайнеры адной з вядомых віцебскіх фірмаў.

Так выглядала плошча Свабоды да дэмантажу стэлы. Фота Сержука Серабро

Дэмантаж стэлы з сярпом і молатам на пл. Свабоды ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , , , ,

Падобнае

    Каментаваць